Блакадны Ленінград...872 дні.
Адна з самых страшных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Засталося зусім няшмат жывых сведкаў тых дзён.
Напярэдадні 9 траўня мы наведалі Надзею Мікалаеўну Краўчанку, каб павіншаваць яе з Днём Перамогі. Праз пару месяцаў Надзея Мікалаеўна адзначыць сваё 87-мі годдзе.
Ёй было без малога 5 гадоў, калі вайна заспела яе ў Ленінградзе, дзе яна пражывала са сваёй цёткай Нюшай - Ганнай Іванаўнай Кірылавай, якая ўзяла яе на выхаванне пасля смерці мамы. Здавалася б, што можа памятаць 5-ці гадовая дзяўчынка пра тыя дні. Але памяць беражліва захоўвае ўсе ўспаміны.
Надзея Мікалаеўна зноў пачынае сваё апавяданне і становіцца зразумела што такое не забываецца ніколі. Страшныя дні блакады назаўжды засталіся ў яе памяці. Жах і холад. Людзі паміралі кожную хвіліну і зусім не ад снарадаў. Усяго 125 грамаў хлеба выдавалася на дзіця з лістапада 41-га. Ганна Іванаўна са свайго паяння падкормлівала Надзю як магла, хоць гэта ўсё тыя ж 125 грам для служачых.
Цётка Нюша ціха памерла ў траўні 1942, да Перамогі яшчэ заставалася доўгіх і цяжкіх 3 гады. Маленькая Надзя патрапіла ў дзіцячы дом арганізаваны ў блакадным горадзе, а затым у дзіцячы дом у Іванава, пасля таго як стала магчыма эвакуацыя.
Надзея Мікалаеўна ўспамінае як яе мучылі страшныя галаўныя болі, гэта водгаласы выцця сірэн і бесперапынных выбухаў бомб. Худая, зняможаная, пра яе казалі "не жыхар". Але яна выжыла, наліха ўсім смерцям.
У Іванава яе і сустрэлі прыёмныя бацькі Соф'я Фёдараўна і Васіль Пятровіч. "Мама" - гэтае слова якім марыў назваць кожнае дзіця цёткай якая прынадзіла ў іх дзіцячы дом.
Надзя вырасла, скончыла тэкстыльны тэхнікум і прыехала на практыку на завод N 511", пазней пераназваны ў "Завод штучнага валакна ім. В. В. Куйбышава", дзе ў 1955 годзе запусцілася другая чарга вытворчасці віскознага шоўку.
Тут у Магілёве яна і сустрэла свайго мужа Краўчанку Андрэя Іванавіча. На ўсё жыццё звязаўшы свой лёс з горадам на Дняпры. І гледзячы на гэтую жанчыну разумееш яе стойкасць, сілу духу і аптымізм не зламаць ніякім бедам.
У якун святкавання Вялікай Перамогі мы жадаем Надзеі Іванаўне моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба і ўсяго самага найлепшага.
-
07.03.2025Святочная раніца на ААТ "Магілёўскі мясакамбінат"Мы вырашылі парадаваць і павіншаваць нашых выдатных жанчын з надыходзячым святам 8 сакавіка!Чытаць далей
-
25.11.2022Вучэнні МНС на базе ААТ "Магілёўскі мясакамбінат"Пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Худалеева прайшоў заключны этап комплексных вучэнняў з органамі кіравання і сіламі Магілёўскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС.Чытаць далей