"CHINA INTERNATIONAL IMPORT EXPO"

06.11.2024

Сёння адбылося адкрыццё VII Кітайскай міжнароднай выставы імпарту "CHINA INTERNATIONAL IMPORT EXPO".

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці з нашай краіны: 

- Міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч;

- Надзвычайны Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітаі Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў. 

Іх падтрымка і ўдзел падкрэсліваюць важнасць нашага аграрнага сектара на міжнароднай арэне. Мы ганарымся тым, што прадстаўляем беларускую прадукцыю на выставе! 

Для нас вялікі гонар прадэманстраваць высокую якасць і разнастайнасць мясных вырабаў, якія заваявалі давер і любоў спажыўцоў як у Беларусі, так і за яе межамі ўдзельнікам і гасцям выставы.

Выстава-гэта выдатная магчымасць для абмену вопытам, наладжвання новых кантактаў і пашырэння рынкаў збыту. Мы ўпэўненыя, што наша супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі прынясе ўзаемавыгадныя вынікі!

Сачыце за нашымі навінамі і падтрымлівайце ААТ"Магілёўскі мясакамбінат"!