Прэмія "Дасягненне"

14.02.2025

Сёння ў Магілёве адбылося падвядзенне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 2024 год!

У цэнтры ўвагі - дасягненні нашага горада і яго жыхароў. Асаблівы гонар выклікае ўзнагароджанне генеральнага дырэктара ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" Аляксандра Анатольевіча МIЛЮЦIНА, які атрымаў спецыяльную прэмію Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" ў намінацыі "Прамысловасць".

Гэтая ўзнагарода з'яўляецца прызнаннем яго намаганняў і ўкладу ў развіццё прамысловасці нашага рэгіёну. Віншуем Аляксандра Анатольевіча з заслужанай узнагародай!

Няхай гэта паслужыць стымулам для новых дасягненняў і натхніць усіх нас!