ПРЭМІЯ ЎРАДА Ў ГАЛІНЕ ЯКАСЦІ! 

17.07.2024

Сёння мы сталі лаўрэатамі прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў галіне якасці! 

Гэта заслужанае прызнанне з'яўляецца вынікам нашых шматгадовых намаганняў і імкнення да дасканаласці ў вытворчасці прадуктаў харчавання. Мы заўсёды надаём вялікае значэнне якасці і ўважліва слухаем патрэбы нашых спажыўцоў. 

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў з прадукцыяй прадпрыемства пазнаёмілася Ганаровая дэлегацыя на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь - ПАРХОМЧЫКАМ Пятром Аляксандравічам.

Атрыманне гэтай прэстыжнай узнагароды падкрэслівае не толькі выдатную працу нашага калектыву, але і наш значны ўклад у развіццё айчыннай харчовай прамысловасці.

Мы хочам падзякаваць ўсіх нашых супрацоўнікаў за іх працу і адданасць, а таксама нашых спажыўцоў за давер і падтрымку. Без вас мы б не змаглі дасягнуць такіх выдатных вынікаў!