Увага! КОНКУРС! "Песні Вялікай Перамогі спяваем разам"!

29.03.2025

Увага! КОНКУРС! "Песні Вялікай Перамогі спяваем разам"!

На Магілёўшчыне аб'яўлены адкрыты абласны патрыятычны конкурс відэакліпаў, які прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да ўдзелу запрашаюцца салісты, дуэты, трыа, ансамблі, калектывы — работнікі дзяржустаноў, прадпрыемстваў, праваахоўных органаў, устаноў культуры і іншых арганізацый.  Для ўдзелу ў першым этапе конкурсу неабходна да 23 красавіка 2025 адправіць заяўку і спасылку на відэаролік на адрас dkokonkurs@gmail.com

Арганізатары конкурсу "Песні Вялікай Перамогі спяваем разам" — Магілёўскі аблвыканкам, пракуратура Магілёўскай вобласці і Палац культуры вобласці. 

На другім этапе канкурсанты прадставяць песню ў жывым выкананні на сцэне Палаца культуры вобласці. 

Пераможца і прызёры атрымаюць каштоўныя падарункі.